"Крызіс сярэдняга веку" імкліва маладзее
Брытанскія псіхолагі запэўніваюць, што тэрмін "крызісу 40 гадоў" ужо не такі актуальны. Рэч у тым, што цяпер гэты крызіс настае раней, чым 20 гадоў таму. Сёння крызыс сярэдняга ўзросту прыходзіць не ў 40, а ў 30 гадоў. Апытанне брытанцаў паказала: вялікая колькасць людзей ва ўзросце 35-44 гадоў адчуваюць сябе самотнымі або пакутуюць ад дэпрэсіі. Раней людзі з такімі разладамі былі старэйшыя.
Як перадае BBC, 21% апытаных скардзяцца на праблемы ў асабістым жыцці, адзіноту, неразуменне, праблемы на працы і дома.
Як перадае BBC, 21% апытаных скардзяцца на праблемы ў асабістым жыцці, адзіноту, неразуменне, праблемы на працы і дома.