КСАР АДКБ не будзе рашаць унутрыпалітычныя праблемы краін-удзельніцаў

Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ ні ў якім разе не будуць выконваць "жандарскія функцыі". Яны не прызначаныя для рашэння ўнутрыпалітычных праблемаў, якія могуць узнікнуць у дзяржавах-удзельніцах Арганізацыі, заявіў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа. Па словах Бардзюжы, войскі групоўкі не будуць ужывацца ў палітычнай барацьбе і для забеспячэння грамадскага парадку. Ідэю, што КСАР АДКБ ствараюцца для падтрымання палітычных рэжымаў, ён назваў абсалютным глупствам.

Інтэрфакс