Ксёндз Булька з вёскі Мосар трапіў у рэанімацыю
У час эпідэміі грыпу раптоўна трапіў у бальніцу знакаміты беларускі ксёндз Юозас Булька. У вёсцы Мосар, дзе служыць святар, гавораць, што ксёндз паехаў у бальніцу горада Глыбокае на кропельніцы, і там яму зрабілася дрэнна Еўрарадыё запыталася, што здарылася з Юозасам Булькам у Марыі Ткачонак, адміністратара мосарскага антыалкагольнага музея.
Марыя Ткачонак: “У Глыбокім у рэанімацыі. Здароўе пахіснулася. Там пры ім сядзіць чалавек, ён у нас у касцельным камітэце. Яму прапаноўвалі легчы ў бальніцу. Ціск, сасуды… А ён: “А трошкі яшчэ папрацую, на могілках трэба парадак навесці, ля касцёла ёсць планы нешта зрабіць, пакуль маразоў няма”. Дацягваў, дацягваў. Ён на кропельніцы стаў ездзіць, і нешта вось не пайшло, зрабілася яму горш”.
З-за чаго ксёндз Булька трапіў у бальніцу? Ці сталася гэта з-за эпідэміі грыпу? Пра ўсё гэта неўзабаве ў рэпартажы Еўрарадыё.