Ксёндз Юзэф Булька: Які Парыж без тэлевежы?

Каркас 40-метровай “Эйфелевай вежы” пабудаваны ў вёсцы Парыж Пастаўскага раёна. У бліжэйшы час чорная металаканструкцыя мусіць заззяць рознакаляровымі лямпачкамі.  Нагадаем, ініцыятарам гэтага незвычайнага праекту з’яўляецца ксёндз Юзэф Булька. Раней ён разам з вяскоўцамі заснаваў “Алею цвярозасці”. Ксёндз Булька марыць пра пераўтварэнне вёскі ў культурны цэнтр, месца, прыцягальнае для турыстаў.

Вось як ён каментуе Еўрарадыё сваю апошнюю ініцыятыву:

“Ну а які Парыж без тэлевежы?.. Вельмі прыгожа выглядае, высокая, завяршаецца крыжам. На ўвесь Парыж стаіць Эйфелева вежа з крыжам!”

Ксёндз Юзэф Булька перакананы, што толькі прыгажосцю можна выратаваць свет і адрадзіць у людзях духоўнасць.