Куба можа апярэдзіць Беларусь па тэмпах рэформ

Скарачэнне "разадзьмутых" штатаў дзяржсектара — адзін з асноўных кірункаў рэфармавання эканомікі, распачатага кубінскімі ўладамі. Згодна з планам ураду, у 2011 годзе будуць скарочаныя 146 тысяч працоўных месцаў, больш за 350 тысяч дзяржслужбоўцаў пяройдуць да іншых формаў занятасці, а 100 тысяч з іх пачнуць індывідуальную працоўную дзейнасць.

Паводле словаў кіраўніка Цэнтральнага прафсаюза Куба Сальвадор Вальдэса, скарачэнні пачнуцца ў міністэрствах цукровай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, аховы здароўя і турызма.

Прафсаюз мусіць пераканаць службоўцаў, чые месцы падпадаюць пад скарачэнні, "у неабходнасці гэтых захадаў для эканомікі краіны".

Адначасова на Кубе пачалося ўсенароднае абмеркаванне "Тэзісаў эканамічнай і сацыяльнай палітыкі" — праекта праграмы развіцца краіны, падрыхтаванай да чарговага з'езду Кампартыі Кубы.

Сярод асноўных мер, што прапануе ўрад, — пашырэнне магчымасцяў індывідуальнай працы для кубінцаў і большая аўтаномія дзяржаўных кампаній, перадае РІА "Новости".