Кубак Беларусі па джып-трыяле стартаваў у Гомелі (фота)
Сёння, 13 ліпеня праходзіць першы дзень спаборніцтваў.
Больш за тры дзясяткі прафесіяналаў пазадарожнай гонкі з усёй краіны сабраліся, каб пазмагацца за ганаровы трафей. Сярод кіроўцаў сур’ёзных аўто — дзве жанчыны. У гэтым годзе ўпершыню адбудзецца залік “Лайт” для пачаткоўцаў-аматараў.
У суботу пачаліся спаборніцтвы паміж экіпажамі ў дысцыпліне “Трыял” для ўсіх катэгорый. Заўтра, у другі і апошні дзень гонкі, удзельнікі пазмагаюцца ў дысцыплінах “Спрынт” (для катэгорыі “Спрынт”) і “Трыял” (для катэгорый “Трыял” і “Лайт”).
Спаборніцтвы па джып-трыяле праходзяць на Гомельшчыне цягам 10 гадоў.





