Кубак Беларусі па футболе разыграюць МТЗ-РІПА і "Шахцёр"
Мінская каманда "МТЗ-РІПА" і салігорскі "Шахцёр" сустрэнуцца ў фінальным матчы Кубка Беларусі па футболе. Матч адбудзецца 18 траўня. 30 красавіка ў паўфінальнай сустрэчы ў адказ МТЗ-РІПА выйграў на сваім полі ў барысаўскага БАТЭ — 2:1. У першым паядынку 16 красавіка ў Барысаве сталічны клуб таксама быў мацнейшым — 4:2.
"Шахцёр" атрымаў перамогу ў Мінску над "Дынама" — 3:2. Першую сустрэчу салігорцы выйгралі з лікам 1:0.
БелаПАН нагадвае, што "МТЗ-РІПА" валодаў кубкам у 2005 году, перамогшы ў фінале БАТЭ, "Шахцёр" — у 2004-м, узяўшы верх над "Гомелем". У 2006 году салігорская каманда выйшла ў фінал, дзе саступіла БАТЭ.