Кубак Беларусі па міні-футболе стартуе 16 студзеня
У суботу, 27 снежня, у спорткомплексе ўніверсітэта фізкультуры ў 14.00 адбудзецца нарада прадстаўнікоў і трэнераў камандаў па міні-футболе. Сход будзе прысвечаны правядзенню XIX розыгрышу Кубка Беларусі. Мяркуецца, што ў ім прымуць удзел 16 камандаў. 11 клубаў будуць прадстаўляць вышэйшую лігу — "Вітэн", БТЭУ, МАПІД, "Дарожнік", "БДУФК-Монаракурс", "Граніт", "Дынама-БНТУ", ЦКК, "Барысаў-900", "Базар", "Жлобін". 5 клубаў будуць з першай лігі — СМП-354, "Гарадзея", "Медпрэпараты-Верас", ДзЮСШ К і "Лідсельмаш".
Матчы першага этапа запланаваныя на 16-18 студзеня. На іх удзельнікі будуць падзеленыя на 4 падгрупы. Права выйсці ў наступны этап атрымаюць па дзве наймацнейшыя каманды. Чвэрцьфіналы адбудуцца 21 студзеня, паўфіналы — 24-га. Пераможца Кубка стане вядомы 25 студзеня, інфармуе eSport.BY.