Кубак Беларусі па танцы жывата прайшоў у Брэсце (фота)
Спаборніцтвы сабралі каля 2 тысяч удзельніц з Беларусі, Украіны і Расіі.
У суботу, 26 кастрычніка ў спартыўным комплексе "Вікторыя" адбыўся адкрыты кубак Рэспублікі Беларусь па Belly Dance. Майстэрства ўсходняга танцу ацэньвалі суддзі з Егіпта, Італіі і краін-удзельніц.
Спаборніцтвы праходзілі ў васьмі ўзроставых групах. Са словаў арганізатараў, самай малодшай ўдзельніцы было 3 гады, найстарэйшай — амаль 60.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў брэсцкі клуб "Азалаіс".



