"Кубак Свабоды" выйграла футбольная каманда ПКБ
Пераможцам футбольнага турніра "Кубак Свабоды" памяці Генадзя Карпенкі ўпершыню стала каманда Партыі камуністаў Беларускай.
13-ы турнір "Кубак Свабоды" прайшоў 1 жніўня ў Мінску, у ім удзельнічалі 6 камандаў. Перамогу камандзе ПКБ прынёс варатар Сяргей Купровіч, які адбіў два пенальці ў рашаючым паядынку з дружынай Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Другое месца заняла АГП, на трэцім — каманда Партыі БНФ, якая летась выйгравала гэты турнір.
Каманда руху "За свабоду", якая ўдзельнічала ў спаборніцтвах упершыню, атрымала спецыяльны прыз Беларускай асацыяцыі журналістаў "Трымайся праўды" — за самую сумленную гульню.