Куды знік прэтэндэнт у прэзідэнты Сяргей Іваноў?
Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Сяргей Іваноў ужо тыдзень не адказвае на лісты па электроннай пошце. Яго абодва тэлефоны выключаныя.
Подпісы за сваё вылучэнне прэтэндэнт не здаваў у Цэнтрвыбаркам, і там таксама не ведаюць, дзе ён можа быць. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік адказаў Еўрарадыё, што не валодае інфармацыяй наконт яго і пералічыў кандыдатаў, якія ўжо здаюць подпісы.
Лазавік: "Кастусёў, Лукашэнка, Міхалевіч, Някляеў, Раманчук, Рымашэўскі, Саннікаў, Статкевіч, Цярэшчанка, Ус".