Kula Shaker вяртаюцца з новым альбомам
Брытанскі гурт Kula Shaker, які вярнуўся пасля працяглага творчага адпачынку, пачаў працаваць над новым, чацвёртым па ліку альбомам. Дыск атрымаў працоўную назву «Pilgrim's Progress». Музыкі спадзяюцца,
што «новы раздзел, які адкрываецца гэтай кружэлкай, стане найлепшай
часткай іх дзіўнай казкі».
Паведамляецца, што да запісу дыска прыцягнутыя такія вядомыя асобы world-music, як сітарыстка Шыма Мухерджы (Transglobal Underground) і Джоні Калсі з Dhol Foundation.
Музыкі просяць прыхільнікаў не звязваць назву новай кружэлкі са зменай стылістыкі гурта - не пра які прагрэсіў-рок гаворкі не вядзецца. Крыспіян Мілс і яго калегі працягваюць працававаць у стылі псіхадэлік-рок, упрыгожваючы яго індыйскімі матывамі.
Мяркуецца, што запіс альбома працягнецца да пачатку восені. Пра дату рэлізу новай кружэлкі Kula Shaker пакуль нічога не кажуць.
Фота: www.indieforbunnies.com