Kula Shaker збіраюцца ў тур супраць электронных пашпартоў

Брытанцы Kula Shaker анансуюць маштабнае турнэ па Еўропе ў падтрымку выдадзенага летась рэюніян-альбома «StrangeFolk».  Гастролі пачнуцца 27 студзеня ў шатландскім Уорынгтане і працягнуцца аж да пачатку сакавіка.

Падчас свайго тура музыкі адыграюць паўтары дзесяткі канцэртаў у Вялікабрытаніі, а таксама заедуць у Бельгію, Італію, Нямеччыну і Нідэрланды.

Гастролі будуць насіць «ідэалагічны» падтэкст: тур здзяйсняецца ў межах супрацоўніцтва з няўрадавай арганізацыяй NO2ID, якая выступае супраць уводу электронных пашпартоў і павальнай «каталагізацыі» насельніцтва.

Паводле меркаванняў праціўнікаў гэтай ініцыятывы, індэксаванне грамадзян у цэнтралізаваным рэестры з указаннем іх персанальных звестак не толькі з'яўляецца «умяшаннем у асабістае жыццё чалавека», але і адкрывае шырокія магчымасці для ўсялякіх махляроў.

Нагадаю, што Kula Shaker, якія карысталіся вялікай папулярнасцю ў сярэдзіне 90-х, уз'ядналіся ў канцы 2005-га года пасля шасцігадовага перапынку.

Фота:  www.glasswerk.co.uk