"Купалаўцы" паехалі на гастролі ў Фінляндыю
Гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пройдуць у чэрвені ў Фінляндыі. 4 чэрвеня на сцэне Александрыйскага тэатра горада Хельсінкі купалаўцы пакажуць пластычны спектакль «С.В.», створаны рэжысёрам Паўлам Адамчыкавым па матывах п'есы А.П. Чэхава «Вішнёвы сад». 5 чэрвеня фіны змогуць убачыць п'есу Аляксея Дударава «Вечар» у пастаноўцы Валерыя Раеўскага.
Пераклад з беларускай на фінскую мову, над якім працавала гільдыя перакладнікаў, будзе давацца бягучым радком над сцэнай.
"Мінск-навіны"
Пераклад з беларускай на фінскую мову, над якім працавала гільдыя перакладнікаў, будзе давацца бягучым радком над сцэнай.
"Мінск-навіны"