Купалаўскі тэатр збіраюцца рэстаўраваць і дабудоўваць

Будынак Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы збіраюцца рэстаўраваць. Эскізны праект рэстаўрацыі будзе прадстаўлены на разгляд Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры Беларусі ў канцы студзеня 2009 года. Плануецца, што Купалаўскі тэатр атрымае свой першапачатковы выгляд. Рэстаўраваны ў пяцідзесятых гадах мінулага стагоддзя фасад цяпер знаходзіцца ў дрэнным тэхнічным стане, яго будуць абнаўляць. Па задумцы, на фасадзе будынка з'явіцца ляпніна, складаны дэкор, які прысутнічаў да рэстаўрацыі ў пяцідзесятых.

Паколькі тэатру недастаткова плошчы, плануецца зрабіць адзін-два паверхі пад ім для размяшчэння дапаможных памяшканняў. Для пашырэння плошчы тэатра плануецца таксама прыбудаваць частку будынка. Купалаўскі атрымае новае сучаснае абсталяванне, сцэну.

Да канца вясны плануецца падрыхтаваць архітэктурны праект і падаць яго на экспертызу. Мяркуецца, што адсяленне тэатра адбудзецца ўвесну будучага гады.

Сам будынак Купалаўскага быў пастаўлены ў 1890 годзе. Тады гэта быў Мінскі гарадскі тэатр, пабудаваны архітэктарам К.Казлоўскім у стылі нэабарока, інфармуе БЕЛТА.