Купальнік Кідман паслужыць павялічэнню пагалоўя кароў у Індыі
Шведскі
прадпрымальнік правядзе дабрачынны аўкцыён, на якім будзе прададзены купальнік
аўстралійскай кіназоркі Ніколь Кідман. На выгандляваныя грошы мяркуецца набыць
кароў для бедных індыйскіх сем'яў, паведамляе AFP. Ніколь Кідман насіла гэты
купальнік у 2002 годзе, калі працавала ў Швецыі ў рэжысёра Ларса фон Трыера на
здымках "Догвіля". Актрыса тады арандавала для асабістага карыстання
басейн у Вэнерсборгу, горадзе на паўднёвым захадзе Швецыі. Забыты купальнік
перадалі на мясцовую радыёстанцыю, якая за 5,5 тысячы крон (амаль 5 тысяч еўра) прадала яго Златку Неданоўскі - ўладальніку
крамы ўжываных рэчаў.
Неданоўскі прадасць купальнік актрысы таму, хто прапануе за яго самы высокі кошт. У яго ўжо ёсць адна заяўка, якая дазволіць купіць трох кароў па 1800 крон (190 еўра) за галаву. Але Неданоўскі разлічвае на тое, што стаўка падрасце да 9000 крон (каля 1000 еўра), і ён здолее набыць ажно пяць кароў.