Купальнік Ніколь Кідман каштуе 9 кароў
Шведскі прадпрымальнік прадаў на аўкцыёне купальнік аўстралійскай актрысы Ніколь Кідман. На заробленыя грошы ён збіраецца набыць дзевяць кароў для бедных
індыйскіх сем'яў.
Ніколь Кідман насіла гэты купальнік у 2002 годзе, калі працавала ў Швецыі ў Ларса фон Трыера на здымках "Догвіля".
Яна забылася свой купальнік у шведскім горадзе Венэрсборгу каля арандаванага ёй басейна.
Купальнік быў перададзены на мясцовую радыёстанцыю, у якой за 5,5 тыс. крон яго набыў Златка Неданоўскі.
Паводле словаў Неданоўскага, заяўкі на набыццё купальніка прыходзілі з усяго свету, аднак у выніку гэтая дэталь вопраткі Кідман адправілася да 49-гадовай жыхарки шведскага Трольхэтана, дзе і здымаўся "Догвіль".
Неданоўскі заявіў, што "вырашыў кожны год набываць па адной карове для бедных індыйскіх сем'яў і хоча параіць рабіць тое ж самае ўсім астатнім".
Фота: www.sport.pl