Купля жытла ў Мінску знізілася на траціну

Сёлета ў Мінску нерухомасць купляюць на 30% менш, чым ў мінулым годзе. Пра гэта Еўрарадыё расказаў дырэктар агенцтва нерухомасці "БелЦТН" Мікалай Прасталупаў: Прасталупаў: “За ліпень гэтага года ў Мінску было зарэгістравана 600 здзелак. У чэрвені менш – 570 здзелак. У траўні яшчэ менш – 500 з нечым. Калі параўноўваць ліпень гэтага года з мінулым, то там было пад 900 здзелак. Гэта значыць, сёлета дзесьці на 30% менш здзелак, чым было ў адпаведны перыяд мінулага года”.

Па словах Мікалая Прасталупава, самая танная аднапакаёвая кватэра ў сталіцы зараз каштуе 40-42 тысячы долараў.