Курапацкіх вандалаў адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе
Дваіх вандалаў, затрыманых у Курапатах 1 лістапада, адпусцілі да суда пад падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне было прынята ўчора.
У чацвер павінен быў адбыцца следчы эксперымент з удзелам дваіх прадстаўнікоў апазіцыі, якія і затрымалі маладзёнаў. Аднак эксперымент быў перанесены з-за туману, паведамляе “Радыё Свабода”.
Нагадаем, крымінальная справа ў дачыненні да дваіх вандалаў, якія ламалі крыжы на месцы масавых расстрэлаў камуністычнымі ўладамі мірных грамадзянаў, была распачата 11 лістапада.