Курапаты будуць ахоўваць патрулі ДАІ і міліцыі
Аўтамабільныя патрулі ДАІ ды патрульна-паставой службы будуць ахоўваць Урочышча Курапаты. Пра гэта ў лісце да старшыні "Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры" Антону Астаповічу паведаміла галоўны ідэолаг Мінскай вобласці Таццяна Дзедух. Дэпартамент аховы МУС правёў агляд тэрыторыі і вылічыў суму ў памеры 20 мільёнаў, якая аказалася непад'ёмнай для таварыства. Астаповіч адмовіўся ад іх паслуг.
"Гэта гісторыка-культурная каштоўнасць. І як я буду наладжваць ахову, калі я не ўладальнік гэтай тэрыторыі. Гэта прэрагатыва ўласніка. Тут суцэльныя юрыдычныя казусы, таму я адмаўляюся ад гэтага".
А ўлады даручылі ахову Курапат экіпажам, якія патрулююць трасу Калодзішчы - Заслаўе. Антон Астаповіч пазітыўна ацэньвае гэты крок, але ж патрулі будуць толькі часам наведваць урочышча. Таму таварыства будзе дамагацца, каб тэрыторыю кантралявалі пешыя патрулі міліцыі ці ўнутраныя войскі.
Але Астаповіч адзначае, што з боку дзяржавы зроблена амаль усё для аховы Курапатаў. Не выканана толькі пастанова Савета міністраў БССР аб мемарыялізацыі.
"У межах аховы гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці, у прынцыпе дзяржавай усё, што прадугледжваецца заканадаўствам. Гэта нашая ініцыятыва — дадатковая ахова, каб не было пастаянных апаганьванняў".