Курманбека Бакіева аб'явілі ў вышук па лініі Інтэрпола
Экс-прэзідэнт Кырызстану Курманбек Бакіеў аб'яўлены ў вышук па лініі Інтэрпола. Аб такім рашэнні Бішкеку паведаміў віцэ-прэм'ер часовага ўраду рэспублікі па судовай сістэме і праваахоўных органах Азімбек Бекназараў. ИТАР-ТАСС нагадвае, што раней па лініі Інтэрпола былі аб'яўленыя ў вышук некалькі сваякоў Бакіева, уключна з яго малодшым сынам Максімам.
Нагадаем, Курманбек Бакіеў ужо больш за месяц знаходзіцца ў Беларусі. Новыя ўлады Кыргызстану даслалі ў Мінск запыт аб яго экстрадыцыі, на які адказу пакуль не атрымалі.
Нагадаем, Курманбек Бакіеў ужо больш за месяц знаходзіцца ў Беларусі. Новыя ўлады Кыргызстану даслалі ў Мінск запыт аб яго экстрадыцыі, на які адказу пакуль не атрымалі.