Курс біткоіна вырас да 15 тысяч долараў

Курс біткоіна вырас да 15 тысяч долараў

За суткі курс біткоіна вырас больш чым на 10%. Зранку 26 снежня яго курс склаў 15 167 долараў. Напярэдадні кошт крыптавалюты склаў 13 890 долараў, піша РБК.

Найбольшага паказчыку курс біткоіна дасягнуў 16 снежня — 19,5 тысячы долараў. Потым курс крыптавалюты пайшоў наніз. 22 снежня ён знізіўся да 12,5 тысячы долараў. 

25 снежня аналітыкі Morgan Stanley дапусцілі, што курс біткоіна можа знізіцца да нуля, калі ён не стане афіцыйным плацежным сродкам.