Курс біткоіна знізіўся да 17 тысяч долараў

Курс біткоіна знізіўся да 17 тысяч долараў

Курс біткоіна знізіўся амаль да 17 тысяч долараў, інфармуе БЕЛТА. Паводле звестак партала CoinMarketCap, цяпер кошт біткоіна складае 17 189,4 долара. Такім чынам, за суткі гэтая крыптавалюта страціла 9.89%.

Гістарычны максімум біткоін усталяваў 17 снежня: у той дзень ён пераадолеў планку ў 20 тысяч долараў. 

Агульная капіталізацыя рынку біткоіна склала каля 287,9 мільярдаў долараў.