Курс продажу еўра перавысіў 4 тысячы рублёў

Тым часам банкі выставілі максімальна высокія курсы пакупкі долараў, каб папоўніць свае валютныя запасы.
У "Прыёрбанку" еўра сёння прадаюць па 4040 рублёў, у "Белінвестбанку" — па 4030, у "БелСвісБанку" — па 4028. А ў БТА Банку еўра ўжо купляюць па 4010 рублёў.

Тым часам, розніца паміж пакупкай і продажам долара па-ранейшаму застаецца нязначнай. У некаторых банках яна складае ўсяго адзін рубель. На думку эканаміста Сяргея Чалага, дзякуючы высокаму курсу пакупкі, банкі спрабуюць папоўніць свае доларавыя запасы.

“Існуе нарматыў, згодна з якім курс продажу валюты не павінен адрознівацца на 2% ад курсу Нацбанка. Адпаведна верхняя мяжа ўсталёўваецца плюс гэтыя 2 адсоткі, а ніжняю, па якой банкі купляюць валюту, падцягваюць бліжэй да верхняй у надзеі на тое, што людзі ім будуць прадаваць свае долары”.

Так, напрыклад, у некаторых банках долар сёння можна здаць за 2835 рублёў, а набыць за 2836.