Курсантам прапанавалі сесці за руль нецвярозымі
Учора курсантам прапанавалі сесці за руль нецвярозымі. А дакладней - праехаць па пляцоўцы ў спецыяльных акулярах, лінзы якіх дэфармуюць бачнасць. Свет праз шкло акуляр адпавядае стану п'янага чалавека з дозай у 3 праміле, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Надзеўшы прыбор, палова курсантаў на змагла нават сесці за руль.
Некалькі чалавек не знайшлі педалі. Адзінкі змаглі крануцца з месца.
Вопытныя інструктары не змаглі праехаць без стварэння аварыйнай
сітуацыі.
Пакуль гэты прыбор адзіны ў краіне, але ў будучыні прымерку нецвярозых акуляраў ДАІ плануюць увесці як абавязковы эксперымент ва ўсіх аўташколах.
Пакуль гэты прыбор адзіны ў краіне, але ў будучыні прымерку нецвярозых акуляраў ДАІ плануюць увесці як абавязковы эксперымент ва ўсіх аўташколах.