Курсы валют сталі больш цікавіць беларусаў, чым знаёмствы
Сёлета беларусы на адным толькі партале tut.by сталі рабіць амаль на сто тысяч пошукавых запытаў болей, чым год таму. Калі ў 2008-м іх найперш цікавілі знаёмствы, дык цяпер на першую пазіцыю ў рэйтынгу папулярных запытаў выйшлі курсы валют. Як адзначае сайт bybanner.com, пасля таго, як інтэрнэт-карыстальнікі даведваліся курсы валют, яны ліхаманкава пачыналі шукаць "порна", а гэта, як мяркуецца, прызнак наступстваў крызісу. На трэцім месцы ў пошуку - "суперлато", на чацвёртым - надвор'е, далей ідуць "эротыка", "беларусбанк" і "праца".