Курт Кабэйн летась набыў новы дом

Удава Курта Кабэйна Кортні Лаў, заяўляе, што банкаўскім рахункам яе мужа нябожчыка карыстаюцца аферысты. Лаў заўважыла няладнае яшчэ пяць гадоў таму, але зараз яе падазрэнні атрымалі пацверджанне: пасля праверкі нумару сацыяльнага страхавання спевака высветлілася, што летась ад яго імя быў набыты дом коштам 3,2 мільёна долараў.

Акрамя таго, за гэты час аферысты адкрылі ад яе імя 188 крэдытных картак, з дапамогай якіх з рахунку Кабэйна было знята каля 16 мільёнаў долараў.

Таксама Лаў дадала, што знікаюць грошы і з рахунку яе дачкі, Фрэнсіс Бін.

Расследаванне факту незаконнага выкарыстання нумару сацыяльнага страхавання Курта Кабэйна ўжо распачалося.

Нагадаю, што франтмэн гурта Nirvana памёр яшчэ ў 1994 годзе.

Фота: www.filmjunk.com