Курт Кабэйн нават пасля смерці носіць "мартынс"

Курт Кабэйн, Джо Страмэр, Джоўі Рэйман, Сід Вішэз і іншыя памерлыя зоркі рок-н-ролу стануць героямі новай рэкламы абутку папулярнай фірмы Dr. Martens.
Музыкі будуць намаляваныя на плакатах і бігбордах у выглядзе анёлаў, абутых у знакамітыя «мартэнсы». Ідэя рэкламы належыць агенцтву Saatchi & Saatchi. Паводле словаў аднаго з аўтараў рэкламы Эндру Пэтча, яму «хацелася данесці ідэю даўгавечнасць абутку. І падчас працы заўважылі, што шматлікія ідалы рок-музыкі насілі «мартэнсы».

Пэтч лічыць, што “сюжэт рэкламы, жартоўна перадае ідэю неверагоднай якасці прадукцыі фірмы». Паведамляецца, што новая рэклама Dr. Martens з’явіцца пакуль толькі ў Вялікабрытаніі. Затым, магчыма, і ў іншых краінах, дзе публіка здолее ідэнтыфікаваць твары Курта, Сіда і іншых.

Фота: www.stuff.co.nz