Квасьнеўскі: Сілай адхіліць Лукашэнку ад улады - не выйсце
Уплываць на сітуацыю ў Беларусі можна толькі праз дэманстрацыю таго, як іншыя постсавецкія краіны, напрыклад Украіна, атрымліваюць выгоды ад супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. Аб гэтым заявіў былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі, паведамляе ИА REGNUM са спасылкай на Польскае радыё. Паводле яго слоў, любое сілавое адхіленне прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ад улады не з'яўляецца дзейсным метадам. "Але апошнія выбары прадэманстравалі таксама слабасць апазіцыі, якая не здольная аб'яднацца і выставіла сем кандыдатаў", - заявіў ён