Кватэрная плата за студзень павялічылася на 6–20 тысяч рублёў
Кватэрная плата за студзень вырасце на 6-20 тысяч рублёў. Гэта звязана з вялікімі маразамі і павелічэннем выдаткаў на ацяпленне жылля, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік міністра ЖКГ Генадзь Ляпуноў.
Каментуючы пытанне пра тое, што МВФ абяцае крэдыт у абмен на павышэнне камунальных тарыфаў, ён запэўніў, што падчас зімовага перыяду павелічэння не будзе. Гэта пытанне разгледзяць толькі пасля заканчэння ацяпляльнага сезона. Рашэнне будзе прымаць урад і прэзідэнт.