Кветкі вярнулі ў продаж, каб даказаць Мінэканомікі абсурд
Еўрарадыё даведалася, чаму кошты на кветкі, якія вярнуліся ў продаж, не знізіліся, а наадварот – выраслі.
Як стала вядома Еўрарадыё, напрыканцы тыдня прадпрымальнікі будуць з разлікамі ў руках даказваць чыноўнікам Мінэканомікі сваё права ўстанаўліваць на “кветачную прадукцыю” такую гандлёвую надбаўку, якую яны самі палічаць патрэбным.
У суботу, пасля амаль тыднёвага перапынку, калі ў Беларусі амаль немагчыма было набыць прыгожы букет, галандскія кветкі ізноў з’явіліся ў продажы. Нагодай для дэфіцыту стала пастанова Мінэканомікі №183. Паводле яе, абмежаванні ў гандлёвых надбаўках не павінны былі перавышаць 30%. Гэта ў той час, калі яны працавалі з надбаўкай у 120%. Тлумачылі гэта кветачнікі тым, што ў іх вялікія адкіды. Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці не вырашыла Мінэканомікі скасаваць сваю пастанову, калі замежныя кветкі ізноў з’явіліся ў продажы.
Па словах намесніка дырэктара Дэпартамента цэнавай палітыкі Мінэканомікі Лідзіі Купрэевай, пакуль міністэрства не адмяняла сваёй пастановы. Але яны гатовыя да дыялогу з прадпрымальнікамі, і калі тыя дакажуць з дапамогай фінансавых разлікаў, што працаваць з гандлёвай надбаўкай у 30% яны не змогуць, паспрабуюць знайсці кампрамісны варыянт.
Лідзія Купрэева: “Гэта зараз разглядаецца, і разам з імі выпрацоўваюцца падыходы ў гэтым накірунку, разам з прадпрымальнікамі. Усё трэба лічыць і ўсё трэба глядзець на лічбах, якія яны змогуць паказаць. Галаслоўна заяўляць гэта адно, а па лічбах глядзець – зусім іншае. Усё павінна быць на паперы – так гэта альбо не, хапае ці не хапае”.
Як паведаміў Еўрарадыё старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз прадпрымальнікаў” Аляксандр Калінін, зараз іх спецыялісты рыхтуюць усе неабходныя падлікі для прадстаўлення ў Мінэканомікі.
Аляксандр Калінін: “Беларускі Саюз прадпрымальнікаў” звярнуўся па просьбе больш чым двухсот суб’ектаў гаспадарання, якія займаюцца рознічным гандлем кветак, у Мінэканомікі, каб гэтае пытанне па цэнаўтварэнні ў гандлі кветкавай прадукцыяй быў дадаткова вывучана. Адбылася працоўная сустрэча, дзе нам было прапанавана прадставіць эканамічны аналіз па групе прадпрыемстваў, які мы зараз і рыхтуем. На гэтым тыдні ўсе лічбы будуць прадстаўленыя”.
Загадзя прагназаваць, ці знойдуць Мінэканомікі і прадпрымальнікі паміж сабой паразуменне і ці прыйдуць да кампрамісу, старшыня Саюзу не стаў. Але выказаў надзею, што кветкі ў выніку не стануць дэфіцытам.
Аляксандр Калінін: “Я не думаю, што ў Мінэканомікі не ўспрымуць аргументы, пацверджаныя лічбамі. Таму, мяркую, што да сітуацыі, калі кветкі немагчыма будзе набыць, не дойдзе”.
Тое, што кветкі ў продажы з’явіліся, прычым па тым жа кошце, што і да прыняцца ўзгаданай пастановы Мінэканомікі, пацвердзіў і карэспандэнт Еўрарадыё ў Баранавічах Іван Юрашчык.
Іван Юрашчык: “Зараз у Баранавічах кветак ізноў хапае – і ружы, і герберы, і хрызантэмы. Кошты на іх адносна дакрызісавага часу амаль не змяніліся. Цудоўныя ружы можна набыць за 7-8 тысяч рублёў за штуку, прыкладна столькі ж каштуюць вялікія хрызантэмы, букет якіх абыходзіцца ў 22-23 тысячы рублёў”.
А як сведчыць магілёўскі карэспандэнт Еўрарадыё Юрась Вітальеў, у іх горадзе некаторыя кветкі нават падаражэлі.
Юрась Вітальеў: “На выходных з’явіліся кветкі новага завозу. Па коштах, як кажуць самі прадаўцы, яны не сталі на шмат даражэй. Толькі некаторыя кветкі падаражэлі на 500 ці 1 тысячу рублёў. Але, да прыкладу, ружы каштуюць, як і раней – 6500 рублёў”.
Еўрарадыё пацікавілася ў намесніцы дырэктара Дэпартамента цэнавай палітыкі Мінэканомікі Лідзіі Купрэевай, ці не чакае непаслухмяных прадпрымальнікаў пакаранне за тое, што яны не выконваюць пакуль дзеючую пастанову № 183 аб абмежаванні ў гандлёвых надбаўках. Бо калі кошты на кветкі не зменшыліся, то, відаць, і надбаўка ад 120% не стала 30%.
Лідзія Купрэева: “Не было яшчэ праверак, каб сказаць, ці будуць прымяняцца санкцыі. Магчыма, і правільна яны сфарміравалі цэны, і ў іх іншыя выдаткі”