Кыргызстан не хочуць браць у Мытны саюз
Еўразійская эканамічная камісія баіцца шэрага імпарту з Кітая.
Такое меркаванне выказаў член Калегіі па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Сляпнёў, перадае карэспандэнт БелТА.
“Далучэнне Кыргызстана створыць праблемы для эканомік Мытнага саюза", - падкрэсліў Андрэй Сляпнёў. Паводле яго слоў, далучэнне з'яўляецца праблематычным ў сувязі з тым, што праз Кыргызстан наладжаныя патокі шэрага імпарту з Кітая. А гэта прамая пагроза рынкам Расіі, Беларусі і Казахстана.