Кыргызстан паўторыць запыт аб экстрадыцыі Бакіева
Улады Кыргызстана накіруюць у Беларусь паўторны запыт аб экстрадыцыі Курманбека Бакіева. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер часовага ўрада па судовай сістэме і праваахоўных ворганаў Азімбек Бекназараў. "Я даў даручэнне генеральнаму пракурору Байцяміру Ібраеву накіраваць паўторны запыт у Беларусь", — цытуеБекназарава казахскі сайт TAUPORT. Чыноўнік мяркуе, што гэтым разам у часовага ўрада значна больш шанцаў дамагчыся экстрадыцыі Бакіева ў сувязі з нядаўнім рэферэндумам, які зрабіў кіргізскія ўлады легітымнымі.
Нагадаем, першы запыт аб экстрадыцыі Бакіева быў накіраваны ў Беларусь у пачатку траўня. Тады беларускі бок адмовіўся выдаваць былога прэзідэнта Кыргызстана.
Нагадаем, першы запыт аб экстрадыцыі Бакіева быў накіраваны ў Беларусь у пачатку траўня. Тады беларускі бок адмовіўся выдаваць былога прэзідэнта Кыргызстана.