Кыргызстан рыхтуецца да ўваходу ў Мытны саюз

Як паведамляе прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі, такую заяву зрабіў старшыня калегіі ЕЭК Віктар Хрысценка падчас сустрэчы з амбасадарам ФРГ у Расіі Ульрыхам Брандэнбургам.

Старшыня калегіі ЕЭК таксама распавёў пра структуру і механізм прыняцця рашэнняў камісіі. "ЕЭК працуе над тым, каб да 1 студзеня 2015 года — да моманту фармавання Еўразійскага эканамічнага саюза — у поўнай меры функцыянавалі чатыры свабоды. Апроч свабоды руху тавараў, гэта свабода руху паслугаў, капіталу і працоўнай сілы. У гэтым працэсе ЕЭК плануе выкарыстоўваць, у тым ліку, досвед Еўрапейскага саюза", — цытуе словы Віктара Хрысценкі www.interfax.by.