Л. Баршчэўскі - біяграфічная даведка

Лявон Баршчэўскі нарадзіўся 4 сакавіка 1958 года ў Полацку ў сям’і служачага. Беларускі перакладчык, літаратуразнаўца, педагог.

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моваў на спецыяльнасць нямецкай і англійская мовы (у 1980 г.). Працаваў выкладчыкам нямецкай і англійскай мовы ў полацкай школе, з 1981 г. – выкладчык кафедры замежных моваў Наваполацкага політэхнічнага інстытута.

У 1987 г. скончыў аспірантуру пры Мінскім педінстытуце замежных моваў. Быў дэпутатам Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання (1990-1995). У 1995 г. - намеснік старшыні БНФ "Адраджэньне", у 1996-1999 гг. - выконваючы абавязкі старшыні БНФ "Адраджэньне".

Працуе намеснікам дырэктара Гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа ў Мінску. Кандыдат філалогіі.

Аўтар дапаможнікаў і хрэстаматыяў па сусветнай літаратуры для сярэдняй школы. Перакладае з нямецкай, польскай, чэшскай, нідэрландскай моваў. Пераклаў на беларускую мову шматлікія творы сусветнай літаратуры, навуковыя працы замежных гісторыкаў і філосафаў.

Лаўрэат прэміі Беларускага ПЭН-Цэнтра імя Ф. Багушэвіча (1997). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра.

Фота - Photo.ByMedia.net