Л. Заіка: На газавую прастору Беларусі можа прыйсці рынак
"Газпрам" датэрмінова возьме кантроль над "Белтрансгазам" — і ўсё таму, што беларускаму кіраўніцтву спатрэбіліся грошы Паводле звестак расійскай газеты “КоммерсантЪ”, падчас нядаўняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева было дасягнутае пагадненне аб датэрміновым продажы акцый “Белтрансгазу”. Нагадаем, паводле ранейшай дамоўленасці Беларусь пагадзілася прадаць “Газпраму” 50% акцый. Прычым апошнюю частку акцый расіяне павінны былі выкупіць толькі ў 2010 годзе. У студзені “Газпрам” разлічыўся за чарговыя 12% акцый і давёў сваю долю ў беларускай кампаніі да 37,5%.
На думку дырэктара аналітычнага цэнтра “Стратэгія” Леаніда Заікі, ініцыятарам датэрміновага продажу акцый выступіў менавіта беларускі бок.
Леанід Заіка: “Больш у грошах адчувае патрэбу Беларусь, а не “Газпрам”. У Беларусі зараз не хапае грошай, няма вялікіх валютных рэзерваў, існуе праблема са становішчам буйных прадпрыемстваў. А другое — у “Газпраме” людзі працуюць больш разумныя, чым ў беларускім урадзе, і яны ведаюць, што падчас крызісу трэба ўсё набываць, а не прадаваць. Той, хто ў часы крызісу прадае — дрэнны эканаміст і дрэнны гаспадар”.
Эксперт лічыць, што пасля таго, як “Газпрам” стане паўнавартасным саўладальнікам беларускай кампаніі, усе спажыўцы газу будуць купляць яго па аднолькавым кошце. А не так, як зараз, калі прадпрыемствы плацяць адну цану, у кватэры газ прыходзіць па другой, а прадпрымальнікі набываюць па трэцяй.
Леанід Заіка: “Расія зможа рэалізаваць той прынцып, пра які заяўляла раней, — што адзін і той жа тавар будзе прадавацца па аднолькавым кошце ўсім спажыўцам. Гэта будзе азначаць тое, што на газавую прастору Беларусі прыйдзе рынак. Беларускі ўрад не будзе распараджацца, каму і па якім кошце прадаваць газ”.
З тым, што замест выдачы Беларусі чарговага крэдыту Расія прапанавала датэрмінова выкупіць акцыі “Белтрансгазу”, згодны і былы міністр эканомікі Расіі, навуковы кіраўнік Вышэйшай школы эканомікі Яўген Ясін. Эканаміст лічыць, што прыход “Газпрама” ў саўладальнікі беларускай кампаніі нічога страшнага для Беларусі не нясе, а вось асабіста для Лукашэнкі азначае мала прыемнага.
Яўген Ясін: “Беларусь ад гэтага нічога не губляе і не знаходзіць. Яна будзе атрымліваць газ не ў меншых колькасцях і плаціць па магчымасцях. Але для Лукашэнкі гэта — пэўная страта ўлады. Бо ён пазбаўляецца яшчэ аднаго козыра з не вельмі вялікага набору, якім ён мог пры выпадку пагражаць Расіі ці гандлявацца з ёй”.
Палітолаг Пётр Марцаў таксама схіляецца да думкі, што беларускі бок сам прапанаваў “Газпраму” выкупіць рэшту акцый. Расіяне пайшлі насустрач і, хутчэй за ўсё, не дарма. Але чым за гэты Беларусі давядзецца расплачвацца, эксперт меркаваць не бярэцца.
Пётр Марцаў: “Мы прасілі крэдыт, аднак нам яго не далі. Але сказалі: “Паколькі вы братняя краіна, адзінае, што мы можам зрабіць — раней выкупіць акцыі “Белтрансгаза”. Відавочна, што гэта адбылося па нашай просьбе. Гэта пэўны крок насустрач. Ці цягне ён за сабой ён нейкія палітычныя ці эканамічныя абавязкі? Не ведаю, бо невядома, пра што дамаўляліся прэзідэнты. Але для мяне відавочна, што ў апошнія два гады палітыка Расіі стала вельмі прагматычнай, і напэўна за гэты крок яны нешта будуць прасіць. Альбо ўжо папрасілі. Ці мы ўжо паабяцалі”.
Апроч продажу акцый, “КоммерсантЪ” звяртае ўвагу на тое,што ў першым квартале 2009 года беларускія ўлады зрабілі выгляд, што не заўважылі, як кошт газу павялічыўся са 128 долараў за 1000 кубаметраў да 210 і аплацілі пастаўкі па ранейшым тарыфе. У выніку — Беларусь засталася вінна “Газпраму” 70 мільёнаў долараў. На думку расійскага эксперта Яўгена Ясіна, беларускія ўлады ўсё заўважылі, але вырашылі не распачынаць чарговы гандаль, спадзяючыся ціха дачакацца, калі кошт газу ва ўсім свеце ўпадзе і ўсе пытанні самі па сабе знікнуць. А знізіцца яна, згодна з ягонымі падлікамі, павінна да сярэдзіны года не менш чым на палову.
Палітолаг Пётр Марцаў лічыць, што сітуацыя ў краіне прымусіла кіраўніцтва “не заўважыць” падаражэнне газу — выйсця іншага не было.
Пётр Марцаў: “Тое, што кіраўніцтва краіны зрабіла выгляд, што яны не заўважылі рост коштаў, то гэты выгляд быў зроблены толькі для нас, для грамадства. А насамрэч сітуацыя дастаткова крытычная, і кіраўніцтва павінна было нешта рабіць, каб кампенсаваць рост цэнаў. Лічу, для нас кошт 165 долараў за 1000 кубаметраў — ужо задорага. А 210 — гэта падзенне ВУП і рост індэкса спажывецкіх коштаў на 9-13 адсоткаў цягам года”.