"Лабараторыя Касперскага": Па электроннай пошце распаўсюджваецца новы вірус
Новы вірус распаўсюджваецца праз электронную пошту. Пра гэта паведамляе "Лабараторыя Касперскага", вядучы вытворца сістэмаў абароны ад хакерскіх атак і спаму.
Паводле яе інфармацыі, выяўлены новы паштовы паліморфны чарвяк-кейлогер, які выкарыстоўвае арыгінальны механізм камуфлявання сваёй прысутнасці ў сістэме.
Чарвяк, які атрымаў назву Email-Worm.Win32.Lover.a, распаўсюджваецца праз электронную пошту - карыстальніку прыходзіць ліст з укладзеным файлам to_my_love.scr, пры запуску якога на экран выводзіцца яркая дэманстрацыя, што нагадвае скрынсейвер "Геаметрычны вальс".
Аднак, як інфармуе "Інтэрфакс", гэты файл не з'яўляецца скрынсейверам, а ўяўляе сабой кейлогер, які запісвае ўсё, што карыстальнік набірае на клавіятуры падчас працы з вэб-браўзэрамі, паштовымі і ІМ-кліентамі.