Lady Gaga ставіць рэкорд за рэкордам
Кліп на песню Lady Gaga “Bad Romance” прызнаны найбольш “праглядаемым” ролікам на YouTube. За пяць месяцаў з моманту з'яўлення на сэрвісе, гэты ролік, зняты
рэжысёрам Фрэнсісам Лоўрэнсам (Francis Lawrence), набраў 180 мільёнаў
праглядаў. Такім чынам, у поп-зоркі атрымалася ў другі раз патрапіць у
сімвалічную кнігу рэкордаў YouTube.
Нагадаем, у лютым толькі за першыя чатыры дні трансляцыі відэакліпа на яе песню “Telephone” яго паспелі паглядзець 16 мільёнаў чалавек. Але і гэтым рэкордныя дасягненні Lady Gaga не абмяжоўваюцца.
На гэтым тыдні дэбютны альбом спявачкі “The Fame” зноў апынуўся на першым радку еўрапейскага рэйтынгу Billboard - праз 65 тыдняў пасля рэлізу. Гэта ўжо трэці “прыход” кружэлкі на вяршыні хіт-парадаў: у красавіку 2009-га “The Fame” на працягу тыдня ўзначальваў еўрапейскі чарт, а ў студзені і лютым вярнуўся на гэтую пазіцыю ўжо на шэсць тыдняў.
Тое ж адбываецца і з сінгламі Lady Gaga. Яе дуэт з Беёнс (Beyonce) “Telephone” таксама знаходзіцца на вяршыні еўрапейскага хіт-параду сінглаў.
Фота: my.mail.ru