Lady Gaga запісала другі альбом
Lady Gaga абвясціла пра завяршэнне працы над новым альбомам, але, нягледзячы на гэта, яго рэліз запланаваны толькі на студзень. Пакуль нават назва дыска застанецца таямніцай: Lady Gaga абяцае агучыць
яе акурат у навагоднюю ноч. “Я запісвала гэты альбом некалькі месяцаў і
зараз з упэўненасцю заяўляю, што праца скончаная, - распавядае Гага. –
Студыйныя сесіі праляцелі вельмі хутка. Некаторым артыстам для гэтага
патрэбныя гады - але не мне. Я пішу музыку кожны дзень”.
Новы альбом стане паслядоўнікам дэбютніка “The Fame” (2008), які апраўдаў сваю назву і прынёс свайму аўтару сусветную вядомасць. Паводле вынікаў 2009 года кружэлка стала самым паспяховым рэлізам у Еўропе, трэцім па продажы ў Канадзе і Новай Зеландыі, восьмым у ЗША і дзявятым у Аўстраліі.
У лістападзе мінулага года з’явілася другое выданне альбома, вядомае як «The Fame Monster», куды ўвайшлі яшчэ восем трэкаў, якія раней не выдаваліся.
Фота: my.mail.ru