The Last Shadow Puppets сыгралі свой апошні канцэрт

Брытанскія музыкі Алекс Тэрнэр і Майлз Кейн завяршылі супрацоўніцтва ў рамках сумеснага праекту The Last Shadow Puppets, паведамляе таблоід The Sun. 3 лістапада гурт даў свой апошні канцэрт у Лос-Анджэлесе ў межах амерыканскага тура, пасля чаго Тэрнэр і Кейн абвясцілі, што вяртаюцца да працы са сваімі асноўнымі гуртамі Arctic Monkeys і The Rascals.

Дуэт The Last Shadow Puppets быў створаны на пачатку 2008 года. Музыкі запісалі альбом "The Age of the Understatement" і тры сінглы. Плыта была цёпла сустрэта публікай і крытыкамі, заняўшы першае месца ў брытанскім хіт-парадзе. "The Age of the Understatement" быў намінаваны на прэстыжную музычную ўзнагароду Mercury Prize, аднак саступіў альбому "The Seldom Seen Kid" гурта Elbow.

Алекс Тэрнэр і Майлз Кейн пакуль не гатовыя сказаць, ці адновяць яны ў будучыні супрацоўніцтва ў рамках The Last Shadow Puppets. У найбліжэйшых планах Тэрнэра запіс трэцяга альбома Arctic Monkeys. The Rascals таксама маюць намер пачаць працу над сваёй другой кружэлкай.

Фота: www.russiansanfran.com