Last.fm пачаў плаціць выканаўцам
Аўдыёсервіс Last.fm абвясціў пра пачатак працы праграмы адлічэнняў выканаўцам, паведамляе TechCrunch. Дадзеная праграма завецца Artist Royalties і ўпершыню была анансаваная некалькі месяцаў таму. Праграма адрасуецца незалежным выканаўцам, якія не звязаныя кантрактамі з гуказапісвальнымі лейбламі.
Сума адлічэнняў аўтару ў рамках праграмы Artist Royalties складзе ад 0,0005 да 0,005 долара за кожную поўную трансляцыю трэка ў залежнасці ад колькасці трансляцый. Таксама сума адлічэння залежыць ад таго, праз які з сервісаў Last.fm быў праслуханы трэк.
На працягу квартала ўсе адлічэнні будуць назапашвацца на рахунку выканаўцы. Калі за квартал яго прыбытак па дадзенай праграме дасягне дзесяці долараў, то ён зможа зняць гэтыя грошы з віртуальнага рахунку. У адваротным выпадку прыйдзецца чакаць яшчэ тры месяцы.
Last.fm уяўляе сабой бясплатны сервіс для праслухоўвання музыкі. Сцягнуць трэкі з яго нельга. Наведвальнікам прапаноўваецца ўсталяваць адмысловую праграму і праслухоўваць музыку як у струменевым рэжыме, як радыёстанцыі, так і прайграваць кампазіцыі па патрабаванні. У цяперашні час на Last.fm размешчана 450 тысяч кампазіцый.
Фота: www.loudsneakers.com