Латвія можа стаць месцам дыслакацыі беларускага флоту?
Месцам дыслакацыі беларускага гандлёвага флоту можа стаць Латвія. Падчас свайго візіту ў Рыгу міністр транспарту і камунікацый нашай краіны Іван Шчэрба пацвердзіў, што Латвія прапанавала беларусам выкарыстоўваць рыжскі порт менавіта ў такой якасці. "Мы будзем разглядаць гэтую прапанову, але пра канкрэтнае рашэнне гаварыць пакуль рана", — заявіў Шчэрба.
Сайт novonews.lv адзначае, што Беларусь, нібыта, атрымала падобныя прапановы ад Літвы, Ірана, Лівіі і Турцыі.
Нагадаем, што ўчора Рыгу наведаў і прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. Ён заявіў, што Беларусь гатовая супрацоўнічаць у сферы транспарціроўкі сваіх грузаў з тымі портамі на Балтыцы, якія могуць прапанаваць найлепшыя ўмовы. Бліжэйшым часам у Мінску пройдзе пасяджэнне сумеснай беларуска-латвійскай камісіі, на якой будзе разгледжанае і гэтае пытанне, інфармуе Regnum.