Латвія заняла "прагматычную пазіцыю"

Такое меркаванне выказаў сёння міністр замежных спраў Латвіі Валдзіс Крыстоўскіс у гутарцы з мясцовымі журналістамі, перадае delfi.lv.

Адказваючы на пытанне, ці дастаткова рэзка Латвія асудзіла рэпрэсіі супраць беларускай апазіцыі, палітык сказаў, што заява была даволі жорсткай, а беларускага амбасадара нават выклікалі ў МЗС.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства упэўнены, што з Беларуссю можна будзе супрацоўнічаць і надалей, калі яна зробіць высновы, і пачнецца "большы працэс дэмакратызацыі". Пры гэтым Крыстоўскіс падкрэсліў, што эканамічныя адносіны паміж дзвюма краінамі павінны быць добрымі незалежна ад таго, як скончыліся прэзідэнцкія выбары.