Латвійскія бізнэсмены перабіраюцца бліжэй да беларускіх яблыкаў
Кампанія па перапрацоўцы яблыкаў Ruta-M з Баўска плануе перанесці вытворчасць у Беларусь, перадае "Ежедневник". Як піша рэгіянальная газета Bauskas Dzive, кіраўнік прадпрыемства Уладзімір Барскаў 1 снежня сустракаўся з амбасадарам Беларусі Аляксандрам Герасіменка для таго, каб абмеркаваць пытанне пераносу вытворчасці. Трэба знайсці месца і ацаніць эканамічную сітуацыю. Калі гэтыя пункты будуць выкананыя хутка, то ў пачатку наступнага года пачнецца дэмантаж абсталявання ў Баўске, перавозка яго ў Беларусь і стварэнне вытворчасці, паведамляе DELFI.
Кіраўніцтва прадпрыемства называе адразу некалькі чыннікаў для пераносу вытворчасці ў Беларусь. Па-першае, тут танней газ і электрычнасць, а таксама працоўная сіла, па-другое, захаваліся яблыневыя сады, таму не будзе праблем з сыравінай, як у Латвіі.