Латыпаў купіў маскоўскай нерухомасці на мільён долараў
Былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ўрал Латыпаў, які цяпер працуе ў Расіі, купіў сыну і дачцэ маскоўскія кватэры. Агульны кошт дзвюх кватэраў складае каля мільёна долараў, піша "Ежедневник". Звесткі пра гэта з'явіліся ў гадавой справаздачы маскоўскага тэлевізійнага заводу "Рубін" за 2009 год. Былы кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі кіруе будаўнічым бізнэсам кампаніі.