Латышы больш актыўныя ў рэлігійным жыцці, чым у палітыцы
Жыхары Латвіі больш актыўна ўдзельнічаюць у рэлігійным жыцці, чым у палітыцы. Паводле апошніх дадзеных Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення Латвіі, у краіне няма грамадскай ці палітычнай арганізацыі, якая б налічвала вялікую колькасць сябраў, тым больш актыўных.
Па інфармацыі газеты Dienas bizness, дадзеныя, атрыманыя падчас даследаванняў, гавораць пра тое, што 80% жыхароў не з'яўляюцца сябрамі грамадскіх ці палітычных арганізацый. Шырэйшае распаўсюджванне атрымалі ўдзел і праца ў якой-небудзь рэлігійнай суполцы або арганізацыі. У падобнай дзейнасці прымае ўдзел 1/11 частка жыхароў, паведамляе "Благовест-инфо".
Пры гэтым адзначаецца, што ў сельскіх раёнах Латвіі прыналежнасць да рэлігійных суполак распаўсюджаная менш, чым у гарадах. Другімі па папулярнасці сярод грамадскасці Латвіі прызнаныя прафсаюзы і палітычныя партыі, у якіх удзельнічаюць 7 % насельніцтва.