Лаям Гэлэхер агучыў назву свайго новага калектыву
Экс-фронтмэн Oasis Лаям Гэлэхер апублікаваў назву свайго новага гурта – Beady Eye (у перакладзе гэта азначае штосьці накшталт «вострае вока»).
Нагадаем, што апроч Лаяма, у склад гэтай каманды ўваходзяць трое ўдзельнікаў апошняй канфігурацыі Oasis: гітарыст Джэм Арчар, басіст Эндзі Бэл і бубнач Крыс Шэрак. Іншымі словамі, тая ж кампанія – толькі без Ноэля Гэлэхера.
Раней Лаям заяўляў, што калі ён і яго калегі не прыдумаюць назву для новага праекта, то будуць працягваць функцыянаваць пад шыльдай Oasis – хоць гэта не лепшы для іх варыянт.
Зараз Beady Eye знаходзяцца ў студыі, дзе разам з прадзюсерам Стывам Ліліўайтам (U2, Rolling Stones, Пітэр Гэбрыел) працуюць над матэрыялам для свайго дэбютнага альбома. Першы сінгл з альбома музыкі абяцаюць прадставіць ужо ў кастрычніку – тады ж адбудзецца і канцэртны дэбют Beady Eye.
Адзначым, што Oasis распаліся ў жніўні 2009-га году пасля чарговай буйной сваркі Лаяма і Ноэля Гэлэхераў. Апошні з гэтага часу будзе выступаць і запісвацца як сольны выканаўца.
Фота: noonradio.com