Лаям Гэлэхер перакрэсліў магчымасць уз'яднання Oasis

Экс-вакаліст Oasis Лаям Галахер выключыў патэнцыйную магчымасць рэюніяна гурта, які распаўся летам мінулага году. Музыка заявіў, што яго зусім не натхніла нядаўняе ўз'яднанне Blur, а станавіцца падобным на даўніх ворагаў-канкурэнтаў ён пажадаў бы ў апошнюю чаргу.

«Канцэрты Blur ніколі не былі такімі ж яскравымі, як нашы, - адзначыў Лаям у інтэрв'ю часопісу Shortlist. – Але справу сваю яны ведаюць, так што хай забаўляюцца, а я пастаю побач. Яны вярнуліся на сцэну з-за грошай, калі я правільна разумею. Катэгарычна заяўляю, што з Oasis гэтага не здарыцца. Ніколі».

У той жа час Гэлэхер-малодшы заявіў, што не мае ніякага жадання кантактаваць са сваім старэйшым братам Ноэлем, які пакінуў гурт у жніўні 2009-га пасля чарговага гучнага скандалу.

«Што будзе, калі мы сустрэнемся? Ну, па-першае, я не жадаю з ім бачыцца. Але калі нашы шляхі выпадкова перасякуцца, хутчэй за ўсё, мы зноў паб'емся!».

Нагадаем, што зараз і Лаям, і Ноэль працуюць паасобку – кожны над сваім праектам. Першы, у прыватнасці, абяцае прадставіць дэбютны альбом свайго новага гурта ў канцы гэтага – пачатку наступнага года.

Фота: rockgeroy.ru