Лазня ў Баранавічах загарэлася пасля першага ж дня працы
У Баранавічах адбыўся пажар у лазні, якая адкрылася пасля трохгадовай рэканструкцыі. Папрацаваць пасля рамонту ўстанова паспела толькі адзін дзень. Паводле баранавіцкіх выратавальнікаў, як перадае "Intex-press", 8 студзеня на пачатку шостай гадзіны вечара ў лазнева-аздараўленчым комплексе "Тонус" па вул. Фабрычнай, 8 у парылцы аднаго з індывідуальных нумароў адбыўся пажар. Наведвальнікаў у ім не было, таму ўзгаранне заўважылі не адразу.
Пасля таго, як спрацавала пажарная сігналізацыя, працаўнікі лазні выклікалі супрацоўнікаў МНС. Усіх людзей, якія былі ў той момант у будынку, эвакуявалі, папярэдзіўшы, што набытыя імі квіткі будуць дзейнічаць пазней.
Агонь пашкодзіў ашалёўка парыльнага аддзялення. Сам будынак лазнева-аздараўленчага комплексу не пашкоджаны.
На цяперашні час праца лазні часова прыпыненая.