Ле Пэн заклікаў французаў да байкоту выбараў
Лідэр Нацыянальнага фронту Францыі Жан-Мары Ле Пэн заклікаў сваіх прыхільнікаў не ўдзельнічаць у другім туры прэзідэнцкіх выбараў і не галасаваць ні за Нікаля Сарказі, ні за Сегален Руаяль. Аб гэтым палітык заявіў падчас шматтысячнага шэсця ў Парыжы ў памяць
легендарнай Жаны д'Арк.
Нагадаем, што ў першым туры за Ле Пэна аддалі галасы 3,8 мільёны выбарцаў. Меркавалася, што ў другім туры большасць з іх прагаласуюць за Сарказі, паведамляе Газета.Ру.
Нагадаем, што ў першым туры за Ле Пэна аддалі галасы 3,8 мільёны выбарцаў. Меркавалася, што ў другім туры большасць з іх прагаласуюць за Сарказі, паведамляе Газета.Ру.